Хлопец, які перамог Арамнава. Штангіст Эдуард Зязюлін — у эфіры Еўрарадыё
Тыдзень таму славуты (і не менш скандальны) беларускі штангіст Андрэй Арамнаў вярнуўся ў вялікі спорт. Пераможца Алімпіяды ў Пекіне выйшаў на памост у Наваполацку, на турніры па цяжкай атлетыцы памяці Сяргея Лагуна. І… заняў толькі другое месца! Арамнава перамог 19-гадовы Эдуард Зязюлін, які па суме двух практыкаванняў падняў на 15 кг больш за алімпійскага чэмпіёна!
Эдуард Зязюлін родам з Магілёва, яму 19 гадоў. У Мінск прыехаў на зборы і здаваць ЦТ. Хто ён — чалавек, мацнейшы за Арамнава? Слухаем у эфіры Еўрарадыё і глядзім трансляцыю ў сацсетках!
Разам са штангістам у студыю прышоў Алег Лобан, старшы трэнер зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы.
Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.