Хлопец, збіты на "Плошчы Перамен", знаходзіцца ў цяжкім стане ў БХМД

Раман Бандарэнка падчас службы ва ўнутраных войсках / фота з сацсетак
Раман Бандарэнка падчас службы ва ўнутраных войсках / фота з сацсетак

11 лістапада на "Плошчы Перамен" у Мінску падчас візіту невядомых у масках быў затрыманы і збіты Раман Бандарэнка. Хлопцу папярэдне дыягнаставалі цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

Еўрарадыё паразмаўляла з мамай Рамана. Падчас нашай размовы яна ехала ў бальніцу: Раман у цяжкім стане ляжыць у аддзяленні нейрахірургіі БХМД: туды яго даставілі з РУУС Цэнтральнага раёна.

— Да мяне а 3:30 раніцы прыйшлі дзяўчаты з "Плошчы Перамен", якія былі сведкамі гэтай падзеі, ад іх я даведалася, што сын у бальніцы. Рому некалькі гадзін рабілі аперацыю. Цяпер я еду да яго ў бальніцу, — расказвае мама Рамана.

Раман жыве недалёка ад "Плошчы Перамен". Раней ён праходзіў службу ва ўнутраных войсках у в/ч 3214. Працуе дырэктарам у краме "Востраў чысціні".

Парень, избитый на “Площади Перемен”, находится в тяжёлом состоянии в БСМП
Фота анамнезу / "Тэлеграм"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі