Хмарачосы ў Мінску хочуць рабіць адміністрацыйнымі

Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА чыноўнік нагадаў, што ў шмат якіх сталіцах развіваецца вышыннае будаўніцтва. Хмарачосы паказваюць і ўзровень развіцця тэхналогій, і ўзровень развіцця горада ў цэлым, падкрэсліў Андрэй Галь. Аднак чыноўнік выступіў супраць таго, каб гэтыя гмахі былі жылымі — яны павінны быць адміністрацыйнымі. Па яго словах на маленькай тэрыторыі каля хмарачоса вельмі складана забяспечыць неабходную інфраструктуру: дзіцячыя сады, паркоўкі ды інш.



Разам з тым, чыноўнік лічыць магчымым размяшчаць у хмарачосах пентхаўсы і эксклюзіўнае жытло. Праўда, у вельмі невялікіх аб'ёмах.



Фота — sur.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі