Хрышчэнне Русі вярнула Полацку незалежнасць
Афіцыйны Кіеў урачыста адзначае 1020-годдзе хрышчэння Русі. Беларусь таксама мае падставы далучыцца да гэтага святкавання: менавіта кіеўскае хрышчэнне дазволіла Полацкаму княству аднавіць сваю незалежнасць. Прынамсі ў гэтым перакананы гісторык Юрый Заяц. Дваццаць гадоў таму, у 1988 годзе, 1000-годдзе хрышчэння Кіеўскай Русі святкавалася ў Маскве. Праз дваццаць гадоў Кіеў вырашыў вярнуць сабе гістарычную справядлівасць: сёлетні, 1020-ты юбілей святкуецца ва Ўкраіне з вялікім размахам. А чаму Беларусь, на землях якой тады таксама адбывалася хрышчэнне і дзе развіваецца дзяржаватворчы праваслаўны атэізм, не бярэ ўдзелу ў святкаваннях?
Віктар Юшчанка падпісаў указ аб святкаванні хрышчэння Кіеўскай Русі, якое адбывалася ў 988 г. У 2008 г. цэнтрам святкавання стаў Кіеў, а не Масква, якой падчас хрышчэння і ў праекце не было. У сталіцу Ўкраіны прыбылі патрыярхі Канстанцінопальскі і Маскоўскі –Варфаламей І і Алексій II. Украінская праваслаўная царква паспрабуе пераканаць Маскоўскага й Канстанцінопальскага патрыярхаў прызнаць Кіеўскі патрыярхат. У Расіі гэта лічаць раскольніцтвам і прызнаюць толькі тых праваслаўных, якія падпарадкоўваюцца патрыярхату Маскоўскаму.
Беларусь жа абыякава пазірае і на святкаванне хрышчэння Русі, і на сварку “славянскіх братоў”. Еўрарадыё вырашыла асвяжыць гістрычную памяць, запытаўшыся ў доктара гістарычных навук Юрыя Зайца, якое дачыненне мы маем да хрэсьбінаў Кіеўскай Русі.
Юрый Заяц: Полацкая зямля была тады ў складзе Кіеўскай дзяржавы. Князь Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, ажаніўся з яго дачкой Рагнедай. Ён юрыдычна зрабіў Полацкае княства ўладаннем Кіеўскай дзяржавы. І таму тое, што адбывалася ў Кіеве, распаўсюджвалася на Полацкую зямлю. Тураўская зямля, гарадзенскае Панямонне і беларускае Пасожжа – гэта ўсё было тады Кіеўская Русь яшчэ. Хрышчэнне Русі першае адбылося не пры Ўладзіміры, а пры Аскольдзе. Пра гэта сведчаць нашыя і візантыйскія летапісы.
Еўрарадыё: Не пры Ўладзіміры Яснае Сонейка? А як жа пішуць у школьных падручніках?
Юрый Заяц: Нашыя падручнікі гісторыі ў большасці выпадкаў пішуць людзі, якія слаба ведаюць старажытную гісторыю або ўвогуле не ведаюць. Бяруць і перапісваюць з Карамзіна ці падручнікаў мінулых часоў, не сочачы за сучаснымі публікацыямі і распрацоўкамі.
Еўрарадыё: А на самой справе як выглядаў працэс хрышчэння Русі?
Юрый Заяц: Машыны часу не існуе, таму цяжка сказаць. Гвалтоўныя эксцэсы, якія фіксуюцца ў летапісах, адбываліся пераважна ў месцах, дзе пражывала неславянскае або мяшанае насельніцтва. Напрыклад, у Наўгародскай зямлі, дзе было шмат меры, або ў Суздальскай, дзе жылі паволжскія плямёны. На тэрыторыі Беларусі, я думаю, такога асабліва не было. А ў Полацку, я думаю, усё было дастаткова проста: у гэтыя часы Рагнеда і Ізяслаў, яе сын, знаходзіліся на ўскрайку Полацкай зямлі ў Ізяслаўлі (Заслаўе сучаснае).
Адразу пасля хрышчэння “Аповесці мінулых гадоў” пішуць: Уладзімір стаў сваіх сыноў садзіць па найважнейшых гарадах дзяржавы. Сярод іншых згадваецца Ізяслаў, які сеў у Полацку. Відаць, была дамоўленасць, дасягнутая з полацкім баярствам, што яны прымаюць хрост, а Кіеў дазваляе Полацку ўзяць пастаянную княскую дынастыю – унука Рагвалода Ізяслава, чые нашчадкі будуць стала замацаваныя за Полацкім сталом. Што ў гісторыі і прасочваецца.
Атрымліваецца, што хрышчэнне Русі вярнула Полацкаму пасаду незалежнасць ад усёмагутнага Кіева. А праз два пакаленні Рагвалодава дынастыя дала князя Ўсяслава Чарадзея, які гэтую незалежнасць ад Кіева абараняў усімі магчымымі спосабамі – як сведчаць летапісы, нават ператвараючыся ў ваўкалака.
Фота — cnx.org