Хуліган на машыне пратараніў браму праваслаўнага манастыра ў Полацку

Хуліган на машыне пратараніў браму праваслаўнага манастыра ў Полацку

У Полацку хуліган на аўтамабілі Volkswagen Transporter пратараніў цэнтральную браму Спаса-Еўфрасіннеўскага праваслаўнага манастыра. Здарэнне адбылося яшчэ 3 лістапада, але пра яго паведамілі толькі ў чацвер. Як інфармуе БЕЛТА, кіроўцам аказаўся жыхар Верхнядзвінскага раёна. На аўтамабілі былі надпісы рэлігійнага зместу.

Зламысніка затрымалі, цяпер у адной з медустановаў праводзяць дыягностыку стану яго псіхалагічнага здароўя. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

Фота: spas-monastery.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі