ICAO перанесла на студзень канчатковы даклад па пасадцы самалёта Ryanair у Мінск
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) перанеслі на студзень 2022 года разгляд канчатковага даклада па пасадцы самалёта кампаніі Ryanair у Мінску. Пра гэта паведамляецца ў Твітар-акаўнце ICAO.
Раней планавалася, што гэты даклад будзе разгледжаны ў лістападзе 2021-га. Увогуле,тэрміны разгляду інцыдэнта ў ICAO пераносіліся ўжо некалькі разоў.
Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў Мінску 23 траўня 2021 года. Беларускія ўлады заявілі, быццам атрымалі паведамленне, што на борце самалёта ёсць выбуховае прыстасаванне. З борта самалёта былі знятыя і арыштаваныя блогер Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега.
Пасля гэтага Еўрасаюз забараніў сваім авіякампаніям выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі і ўвёў забарону на палёты беларускіх авіякампаній.
Update: The ICAO Council has agreed to defer its consideration of the Ryanair Flight #FR4978 investigation report until its next session, in January 2022, due mainly to the volume of data submitted and additional State clarifications still being required.
— ICAO (@icao) November 9, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.