Ідэальны шторм: эксперты BEROC — пра беларускую эканоміку ў 2020 годзе

Ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Эканоміку Беларусі чакае "ідэальны шторм" — сітуацыя, калі негатыўны эфект некалькіх неспрыяльных фактараў істотна ўзрастае праз іх адначасовы надыход. Праблемы з пастаўкамі нафты, валютны крызіс, разбурэнне гандлёвых ланцужкоў праз каранавірус — усё гэта адбываецца на нашых вачах, у адзін і той жа час.

Аналітыкі цэнтра BEROC Кацярына Барнукова і Дзмітрый Крук лічаць, што ў 2020 годзе Беларусь будзе пакутаваць ад пяці так званых "шокаў".
 

Нафтавы шок

У першыя месяцы 2020 года Беларусь ужо адчула наступствы ад зніжэння паставак нафты: гэта падзенне экспартнай выручкі і паступленняў у бюджэт. Цяпер на сусветных рынках рэзка ўпалі цэны на нафту — а значыць і цэны на нафтапрадукты, якія экспартуе Беларусь, стануць ніжэй. Значыць, выручка ад экспарту яшчэ паменшыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі