Ігар Марзалюк прапануе правесці кангрэс беларускіх гісторыкаў

Ігар Марзалюк прапануе правесці кангрэс беларускіх гісторыкаў

Кангрэс беларускіх гісторыкаў прапануе правесці старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Сваю прапанову ён агучыў на II З'ездзе навукоўцаў Беларусі, перадае БЕЛТА.

"Вывучэнне айчыннай гісторыі з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Гісторыя і літаратура фармуюць асобу. Мы павінны выпрацаваць сваю навуковую канцэпцыю айчыннай гісторыі. Нам неабходна з прыцягненнем усіх вядучых даследчыкаў нашай краіны падрыхтаваць і правесці кангрэс беларускіх гісторыкаў", — заявіў Марзалюк. Перад гэтым кангрэсам ён прапанаваў выпрацаваць агульную пазіцыю па ацэнцы найважнейшых момантаў беларускай мінуўшчыны.

Акрамя таго ён прапанаваў стварыць у рамках Акадэміі навук асобны Інстытут археалогіі. Марзалюк спаслаўся на тое, што такія інстытуты ёсць у Расіі ды Украіне, дзе яны даказалі сваю эфектыўнасць. "Археалагічная спадчына нашай краіны вялізная і разнастайная, і яе трэба ахоўваць", — мяркуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі