Ігар Шуневіч сышоў з пасады гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"

Ігар Шуневіч сышоў з пасады гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"

Экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пакінуў пасаду генеральнага дырэктара хакейнага мінскага "Дынама". Прэс-служба адзначае, што ён працаваў з верасня 2020-га і тэрмін дзеяння працоўнай дамовы скончыўся.

Кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі і Назіральнага савета дынамаўскага клуба Дзмітрый Баскаў "пазітыўна ацаніў вынікі працы" Шуневіча. Ён "з энтузіязмам прыняў кіраванне мінскім "Дынама" ў дастаткова няпросты час" і "дапамог клубу правесці адзін з самых паспяховых сезонаў", даказаў "сваю эфектыўнасць у якасці крызіснага менеджара". "Цяпер крызіс прайшоў, і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню", — піша Баскаў.

Чаму кантракт не быў працягнуты, кіраўнік федэрацыі не стаў удакладняць.

У 2014-2020 гадах Шуневіч быў старшынём Назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск".

Ігар Шуневіч падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў у чэрвені 2019-га пасля сямі гадоў працы. Запомніўся ён шэрагам неадназначных заяў і з'яўленнем на афіцыйных мерапрыемствах у форме афіцэра НКУС. У пачатку 2020-га былі нават чуткі пра яго затрыманне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі