Ігар Шуневіч падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў

Ігар Шуневіч падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.

"Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў", — заявіў Шуневіч. Сваё рашэнне аб сыходзе з пасады ён назваў "вывераным, правільным і своечасовым".

Экс-міністр заявіў, што падчас працы ў ведамстве прайшоў "вельмі доўгі і складаны шлях". Прычыну сваёй адстаўкі ён растлумачыў наступным чынам: "Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы і пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока замылілася. Можа, трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, ён з гэтым пагадзіўся".

Прапаноў новага месца працы Шуневічу пакуль не паступала. Разам з тым ён спадзяецца прынесці карысць дзяржаве на іншай пасадзе. 

Ігар Шуневіч кіраваў Міністэрствам унутраных спраў з траўня 2012 года. Апошнім часам ён вызначыўся шэрагам неадназначных заяў. У прыватнасці, пасля нядаўняй масавай аблавы на цыганоў у Магілёве ён адмовіўся прыносіць ім прабачэнні. "У міністра няма ні прычын, ні нагоды прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?" — заявіў Шуневіч. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 10.06:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі