Ігар Стасевіч: Мінулы сезон у "Дынама" быў ідэальным

29-гадовы паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі і найлепшы гулец мінулага чэмпіянату нашай краіны Ігар Стасевіч перайшоў з мінскага "Дынама" ў БАТЭ, дзе выступаў да ліпеня 2010 года. Тэрмін пагаднення прэс-служба барысаўскага клуба не называе.

Каментуючы падпісанне кантракту афіцыйнаму сайту БАТЭ, Стасевіч адзначыў:

прыехаў дадому, у клуб, дзе пачаў свой гульнявы шлях. Дарэчы, гэта ж тэндэнцыя: многія хлопцы, якія выступалі ў БАТЭ і затым пакінулі каманду, праз гады вяртаюцца сюды. Нездарма кажуць пра любоў, якая панавала тут, асаблівую атмасферу. Гэта сапраўдная футбольная сям'я, з якой не хочацца расставацца надоўга. Заўсёды ёсць што даказваць. Буду імкнуцца стаць лідарам каманды, што не так проста. Тут усе харызматычныя хлопцы, якія прывыклі кожны год заваёўваць залатыя медалі чэмпіянату краіны. Але я гатовы да канкурэнцыі, стаўлю перад сабой задачу правесці сезон-2015 яшчэ больш паспяхова, чым папярэдні, дапамагчы роднаму клубу дамагчыся максімальных вынікаў і на ўнутранай арэне, і ў еўракубках".

Гаворачы ў інтэрв'ю "Прессболу" пра мінскае "Дынама" і мінулы сезон, Стасевіч адзначыў, што яго ранейшая каманда правяла ідэальны сезон.

"Лічу, ён быў ідэальным. То бок "Дынама" дайшло да групы Лігі Еўропы, у чэмпіянаце ўсур'ёз змагалася за золата".

Нагадаем, Стасевіч выступаў за барысаўскі клуб у 2002-2010 гадах. За час першага барысаўскага адрэзка кар'еры спартовец правёў 177 матчаў за асноўны склад, у якіх забіў 15 мячоў і аддаў 37 выніковых перадач. Разам з БАТЭ Стасевіч пяць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, двойчы заваёўваў Кубак і адзін раз — Суперкубак. Таксама ён быў сярод тых, хто здабываў для барысаўчан пуцёўку ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі