Іх норавы. Дроны для школьнікаў і дзень адчыненых дзвярэй у МІ6

Наш традыцыйны агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава
 
Наш традыцыйны агляд сусветных навінаў / калаж Улада Рубанава  

Мілітарызму ў расійскіх школах стане яшчэ больш, а ў МІ6 чакаюць “добрых рускіх”. Пра гэта і не толькі — у нашым аглядзе сусветных навін.

У расійскіх школах пачнуць вывучаць "баявое прымяненне дронаў"

У расійскіх школах з 1 верасня будуць вывучаць "асновы баявога прымянення беспілотнікаў" у рамках курса пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.

Пра гэта заявіў кіраўнік савета па развіццю лічбавай эканомікі пры Савеце Федэрацыі Расіі Арцём Шэйкін.

Паводле яго слоў, такая прапанова была накіраваная міністру абароны Расіі.

"Праграма ўхваленая Мінасветы Расіі і плануецца да рэалізацыі ў адукацыйных арганізацыях і вучэбна-метадычных цэнтрах ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі "Авангард" з верасня гэтага года".

У рамках праграмы прадугледжанае "вывучэнне відаў, прызначэння, тактыка-тэхнічных характарыстык і агульнага ладу, разведкі мясцовасці і спосабаў процідзеяння БПЛА ворага".

Праграма будзе рэалізоўвацца ў навучальных установах і навучальна-метадычных цэнтрах "Авангард" ваенна-патрыятычнага выхавання.

Укараняць у школы курсы па кіраванні беспілотнікамі заклікаў Уладзімір Пуцін у канцы красавіка. А ўжо з чэрвеня расійскія школы пачалі закупляць "навучальныя беспілотнікі" і іншае абсталяванне.

Таксама з 1 верасня курс "Асновы бяспекі жыццядзейнасці" будзе ўключаць пачатковую ваенную падрыхтоўку: правілы стральбы з аўтамата Калашнікава, прынцыпы дзеяння ручных гранат і аказанне першай дапамогі ў баі.

Астраномы выявілі ўнікальную “двухаблічную зорку”

Група навукоўцаў з Каліфорніі ўпершыню ў гісторыі выявіла зорку, паверхня якой не аднастайная, а нібы падзелена на дзве часткі: адзін бок складаецца пераважна з вадароду, іншы — з гелію.

Зорка, якую ўжо паспелі празваць Янусам (у гонар двухаблічнага боства), адносіцца да тыпу белых карлікаў, і сам гэты тып навукоўцам даўно вядомы і нядрэнна вывучаны.

Іх норавы. Дроны для школьнікаў і дзень адчыненых дзвярэй у МІ6
Зорка Янус / CALTECH

Гэта першы вядомы астраномам выпадак, калі па баках зоркі можна выразна адрозніць два "газавыя полюсы".

Першымі дзіўную зорку знайшлі астраномы Паламарскай абсерваторыі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута пад Сан-Дыега. Засекчы яе атрымалася з дапамогай прылады, якая кожную ноч скануе зорнае неба ў пошуках новых аб'ектаў.

“Магнітныя палі вакол касмічных целаў, як правіла, асіметрычныя, гэта значыць з аднаго боку мацнейшыя, чым з другога. А гэта можа істотна паўплываць на тое, як змешваюцца адно з адным розныя рэчывы. Так што, калі з нейкага боку магнітнае поле аказваецца мацнейшым, то і рэчывы там будуць змешвацца менш, а такім чынам можа назапасіцца больш вадароду”, — тлумачыць астрафізік Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Іларыя Каяца.

Размешчаны Янус у сузор'і Лебедзя на адлегласці больш за 1000 светлавых гадоў.

Google распрацоўвае штучны інтэлект, які зможа пісаць навіны

Кампанія Google тэстуе прыладу пад працоўнай назвай Genesis, якая будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект для напісання навін.

Як паведамляе New York Times, прадукт пазіцыянуецца як памочнік для журналістаў і ўжо быў прадэманстраваны кіраўнікам The New York Times, The Washington Post і News Corp, якім валодае The Wall Street Journal.

Іх норавы. Дроны для школьнікаў і дзень адчыненых дзвярэй у МІ6
Штаб МІ6 / Вікіпедыя

Мур адзначыў, што "нашы дзверы заўсёды адчыненыя", а "іх сакрэты заўсёды будуць з намі ў бяспецы".

"Мы будзем разглядаць іх прапановы дапамогі з асцярожнасцю і прафесіяналізмам, якімі славіцца наш сэрвіс. І мы разам будзем працаваць над тым, каб спыніць кровапраліцце. Мае службы кіруюцца прынцыпам, што наша вернасць нашым агентам пажыццёвая, а наша падзяка — вечная", — заявіў Мур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі