Іх норавы: нейрачыпы ставяць на ногі, а зумеры патрабуюць пахвалы і прызнання

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Чытаеш навіны з дому — і здаецца, што свет вярнуўся ў змрочнае сярэднявечча. Каб вярнуць вам і сабе адчуванне рэальнасці, раскажам, што адбывалася ў свеце, пакуль Расія дзялілася з Беларуссю ядзернай зброяй.

 

Нейрачыпы для мозгу

Калі пішаце фантастычны раман, лепш паспяшацца, інакш Ілан Маск рэалізуе ўсе вашы фантазіі. Пакуль вы спрачаліся, ці нармальна ён спраўляецца з кіраўніцтвам "Твітарам", іншая кампанія Маска па вытворчасці нейрачыпаў атрымала дазвол праводзіць выпрабаванні на людзях.

У красавіку ён заклікаў да мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай, каб краіна не аказалася ў "сітуацыі, падобнай [да бітвы пры Вердэне], калі ў вас проста масавыя страты, вялікія выдаткі і ў выніку патавая сітуацыя". Ён меў на ўвазе самую працяглую бітву Першай сусветнай вайны, у якой было забіта каля 700 тысяч чалавек.

Карацей, нас чакаюць чарговыя чужыя выбары, за якімі трэба сачыць.

 

Зумераў трэба хваліць часцей. Але гэта не дакладна

Маладому пакаленню трэба больш пахвалы, піша CNN. Да такой высновы прыйшла аналітычная фірма Gallup, якая ў сваім даследаванні апытала больш за 10 тыс. дарослых амерыканцаў.

Апытанне паказала: амаль чацвёра з 10 супрацоўнікаў маладога пакалення аддалі б перавагу таму, каб іх менеджары адзначалі іх заслугі прынамсі некалькі разоў на тыдзень.

"Рэч не ў тым, што яны маюць патрэбу ў пахвале ці хочуць узнагароды за тое, што робяць. Проста прызнанне дае супрацоўнікам магчымасць расці", — гаворыцца на сайце даследавання.

Зрэшты, ёсць і іншыя даследаванні, у якіх гаворыцца, што патрэба моладзі ў пахвале пераацэненая. І што наогул не трэба дзяліць работнікаў па пакаленнях, не весціся на стэрэатыпы, а засяродзіцца на патрэбах канкрэтных людзей.

 

Падняцца на сцэну па дыплом праз 80 гадоў

"Ніколі не позна!" — матывуе Washington Post і расказвае гісторыю настаўніка музыкі, які атрымаў дыплом у 101 год.

Малады амерыканец Фрэдэрык Тэйлар у 1939 годзе паступіў у каледж свайго роднага горада ў амерыканскай Аёве. А праз два гады Японія атакавала Пэрл-Харбар. Тэйлар і яго сябры не хацелі быць прызванымі ў пяхоту і вырашылі замест гэтага лётаць на знішчальніках. І пайшлі вучыцца.

Калі аднакурснікі Тэйлара рыхтаваліся да выпускнога, яго самога якраз адправілі вучыцца новай, цяпер ужо вайсковай, спецыяльнасці. І замест зухаватых апошніх месяцаў у каледжы ў яго былі доўгія месяцы жыцця ў намётах у дождж і снег.

Пазней Тэйлар усё ж стаў настаўнікам музыкі. Ён кіраваў школьнымі аркестрамі, якія часта гралі на выпускных. На чужых выпускных. І кожны з іх нагадваў яму пра цырымонію ўручэння дыпломаў у яго ўласным каледжы, якую ён прапусціў.

Але дачка Тэйлара даведалася пра яго шкадаванне і звярнулася да адміністрацыі каледжа. Там, вядома, былі толькі радыя ўручыць дыплом свайму выпускніку.

Цяпер Тэйлару 101 год. І ён нарэшце падняўся на сцэну каледжа! Праз 80 гадоў! Некаторыя жаданні вельмі проста выканаць — трэба толькі, каб вашыя блізкія даведаліся пра тое, чаго вам хочацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі