Ілана Маска абвінавацілі ў стварэнні вялізнай дзіркі ў іанасферы

Ілана Маска абвінавацілі ў стварэнні вялізнай дзіркі ў іанасферы

Амерыканскага бізнесмена, кіраўніка кампаніі Space X Ілана Маска абвінавацілі ў стварэнні вялізнай дзіркі ў іанасферы. Тайваньскія навукоўцы сцвярджаюць, што да гэтага прывёў чарговы запуск ракеты Space X Falcon 9. У жніўні мінулага года яна вывела на калязямную арбіту тайваньскі спадарожнік. Паколькі груз меў невялікую вагу, ракету запусцілі па амаль вертыкальнай траекторыі замест выгнутай, якая лягчэй дазваляе пераадолець прыцягненне. У выніку стварылася кругавая ўдарная хваля, якая разам з выкідамі газаў з рухавіка прывяла да з’яўлення 900-кіламетровай дзіркі ў плазме іанасферы. Яна захоўвалася некалькі гадзін. Навукоўцы падкрэсліваюць, што раней у гісторыі запуску ракет яшчэ не было такіх моцных хваляў, інфармуе ria.ru.

Адзначаецца, што вялізныя дзіркі ў іанасферы могуць прыводзіць да збояў у GPS-сістэмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі