Ілля Шымановіч заваяваў золата на чэмпіянаце свету па плаванні
Ілля Шымановіч заваяваў золата на чэмпіянаце свету па плаванні на "кароткай вадзе". На дыстанцыі 100 метраў брасам ён устанавіў новы рэкорд — 55,70 секунды. Другім на фінішы быў Нікола Марціненгі з Італіі — 55,80, трэцім — амерыканец Нік Фінк — 55,87 секунды.
Шымановічу 27 гадоў. Дагэтуль на чэмпіянатах свету на "кароткай вадзе" ў яго былі толькі другія і трэцяе месцы.
Чэмпіянат свету праходзіць у Абу-Дабі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.