Індыя эвакуявала мільён чалавек з-за цыклону “Файлін”

Паводле звестак індыйскіх уладаў, у штаце Арыса свае дамы пакінулі каля 860 тысяч чалавек, і болей за 100 тысяч чалавек давялося перавезці са штату Андра-Прадэш. Апошні раз маштабныя перамяшчэнні людзей ў Індыі праводзіліся ў 1990 годзе, таксама з-за набліжэння цыклону, аднак тады колькасць эвакуяваных была на траціну меншай.



Пакуль ёсць інфармацыя толькі пра 5 загінулых, паведамляюць інфармагенцтвы. Шкода, нанесеная інфраструктуры ўсходняй Індыі, пакуль не ацэненая, улады маюць намер заняцца гэтым, калі шторм скончыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі