Інфармагенцтва Мінгарвыканкама рэкламуе ў Твітары канцэрт Brutto у Мінску
Агенцтва “Мінск-Навіны”, якое належыць Мінгарвыканкаму, у сваім акаўнце ў Твітары рэкламуе яшчэ не пацверджаны выступ Brutto у Мінску. Фота Сяргея Міхалка з подпісам “Brutto 27 траўня ў Мінску з канцэртам!” замацаванае ў верхняй пазіцыі стужкі.
Пазней фота з Твітара было выдалена.
Brutto 27 мая в Минске с концертом!#Minsk #Минск pic.twitter.com/5SCYpWEFjY
— minsknews_by (@minsknews_by) 10 февраля 2016
Нагадаем, днямі прадзюсар Brutto Антон Азізбекян паведаміў, што музыкі вызначыліся з датай мінскага канцэрта і падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання. Калі ўлады дазволяць, то правесці яго плануецца 27 траўня ў Палацы спорту.
Апроч сталіцы Brutto хоча арганізаваць вясновы тур “Родны край” і па іншых гарадах Беларусі.
Па словах Сяргея Міхалка, грошы сабраныя ад канцэрта, пойдуць на дабрачыннасць.