Інфляцыя ў Беларусі ад пачатку года склала 8,2%

А вось у параўнанні са снежнем 2012 года — на 8,2%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.



Кошты на харчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем зменшыліся на 0,6%, а са снежнем — выраслі на 6,8%. Больш за ўсё ў жніўні ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі мука пшанічная — на 3,3%, яйкі — на 2,3%, хлеб — на 2%. У той жа час знізіліся кошты на гародніну — на 20%, бульбу — на 28,1%, садавіну — на 5,7%.



Кошты на нехарчовыя тавары ў жніўні ў параўнанні з ліпенем павялічыліся на 0,6%, са снежнем — на 3,5%. Больш за ўсё ў жніўні падаражэлі ровары і матацыклы — на 1,5%, абутак — на 1,4%. Кошты на гадзіннікі зменшыліся на 0,01%.



Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%.



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі