Інфляцыя ў Беларусі сёлета дасягнула 15,5%

Спажывецкія цэны ў нашай краіне з пачатку 2014 года выраслі на 15,5%, інфармуе Белстат. У лістападзе харчовыя тавары падаражэлі на 0,4%, з пачатку года — на 18,2%. Найбольш падаражэла мяса і птушка — на 33,7%, цукар — на 23,4%, алкагольныя напоі — на 22,7%.

Што да нехарчовых тавараў, то яны ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,3% (з пачатку бягучага года — на 7,5%). Найбольш падаражэлі медыкаменты — на 24,1%, бензін — на 20,3%.

Медычныя паслугі сёлета падаражэлі на амаль 29% (у лістападзе — на 2,3%), тарыфы на "камуналку" — на 33,4% (у лістападзе — на 2,6%), аплата гарадскога пасажырскага транспарту — на 30,5%. Аплата паслуг дашкольных установаў сёлета вырасла на 76,7%.

Нагадаем, урад прагназаваў зніжэнне інфляцыі ў бягучым годзе да 11% (з 16,5% у 2013 годзе). Аднак, як прызнаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, рост спажывецкіх цэн складваецца на больш высокім узроўні.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі