Ініцыятыўная група атамана Улаховіча заявіла, што сабрала 100 тыс. подпісаў

У Беларусі ўжо пяць з васьмі зарэгістраваных ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта заявілі пра сабраныя 100 тысяч подпісаў. Гэта мінімальная колькасць, неабходная для рэгістрацыі кандыдатам.

Раней пра сабраныя 100 тысяч паведамлялі прадстаўнікі груп Аляксандра Лукашэнкі (паводле апошніх заяваў, у яго іх ужо каля мільёна), Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч. Як інфармуе БелаПАН, 17 жніўня было заяўлена пра збор 100 тысяч подпісаў у падтрымку старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана "Беларускага казацтва" Мікалая Улаховіча (на здымку).

Што да апазіцыйных дзеячоў Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі, дык папярэднія вынікі пра колькасць сабраных подпісаў яны могуць агучыць сёння ўвечары. Жанна Раманоўская інфармацыі пра тое, колькі сабрана подпісаў у яе падтрымку, пакуль не дае.

Нагадаем, збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня. Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не выключала, што зарэгістраваных кандыдатаў можа быць 5 чалавек.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі