Instagram-акаўнт з рэцэптамі выдае сябе за сэрвіс TUT.by. Не верце

Instagram-акаўнт з рэцэптамі выдае сябе за сэрвіс TUT.by. Не верце

У снежні 2018 года ў Instagram з’явіўся акаўнт @pp.tut.by з рэцэптамі правільнага харчавання. І назва, і лога TUT.by на аватарцы намякаюць, што гэта новы праект TUT.by пра здаровы лад жыцця. Але гэта не так: сайта па URL pp.tut.by няма, а акаўнт з гэтай назвай не мае да партала ніякага дачынення.

Такі выпадак мімікрыі пад TUT.by — не першы ў гісторыі партала, распавядае Еўрарадыё гендырэктар ТАА “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Людміла Чэкіна:

Збольшага мы ставімся да такога з гумарам, але ў асабліва дзёрзкіх выпадках прымаем меры. Хаця змагацца з гэтым няпроста па шэрагу прычын. Лога TUT.by выкарыстоўваюць, часцей за ўсё, ці нерэзідэнты Беларусі, ці суб’екты, якіх увогуле цяжка выявіць. У любым выпадку, дзякуй за паведамленне. Паспрабуем нешта зрабіць”.

За пару месяцаў @pp.tut.by сабраў амаль 500 падпісчыкаў. У профілі акаўнта пазначана, што тут карыстальнікі могуць знайсці лепшыя рэцэпты правільнага харчавання, якія не нашкодзяць фігуры. Ніякіх кантактных дадзеных адміністрацыя суполкі не пазначыла.

Відэа TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі