Інструктар аўташколы ў Віцебску ставіў залік за мех бульбы ці бутэльку віскі

Інструктар аўташколы ў Віцебску ставіў залік за мех бульбы ці бутэльку віскі

У Віцебску суд асудзіў інструктара адной з аўташколаў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца выкладчыцкай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. На сваім працоўным месцы ён арганізаваў падпольны бізнес.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, курсанты, якія не наведвалі заняткі, заўсёды з ім маглі дамовіцца. За невялікую суму грошай ці за падарунак (па некаторай інфармацыі, гэта былі бутэлькі каньяку ці віскі, мех бульбы), інструктар адзначаў іх прысутнасць і нават выстаўляў залікі, дапускаў да іспытаў. Такім чынам на іспыт у ДАІ трапілі 4 чалавекі з адной з груп, якія не наведвалі практычныя заняткі і не сядзелі за рублём аўтамабіля. Мужчыну абвінавацілі па двух артыкулах — "службовы падлог" і "атрыманне хабару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі