Intelligency прэзентуе новы альбом з сімфанічнымі інструментамі

Intelligency прэзентуе новы альбом з сімфанічнымі інструментамі

Мінскі музычны праект Intelligency прэзентуе першы поўнафарматны альбом "Doloven" 11 снежня ў Loft cafe. На канцэрце да звычайнага набору інструментаў музыкі далучаць скрыпку і віяланчэль.

Intelligency прэзентуе новы альбом з сімфанічнымі інструментамі

У альбом Intelligency ўвайшло дванаццаць трэкаў і адзін бонус-трэк, усе яны так ці інакш тычацца тэмы кахання.

"Само слова "Doloven" азначае любоў ва ўсіх дзеяслоўных часах адначасова, як працэс, які спадарожнічае ўсяму і з'яўляецца прычынай і вынікам усяго. У кожнай песні ёсць жывыя дыктафонныя гукі самых нечаканых рэчаў. Юрый Тарасевіч хадзіў з дыктафонам і лавіў розныя гукі — скрып дзвярэй, шум ветру, тыпаграфіі, кропляў дажджу і аўтамабіляў", — распавядаюць удзельнікі гурта.

Intelligency прэзентуе новы альбом з сімфанічнымі інструментамі
Intelligency прэзентуе новы альбом з сімфанічнымі інструментамі

Intelligency — гэта электронны музычны праект з Мінска, які грае у стылях deep house, techno, idm, blues з 2013 года. Вялікае значэнне ў творчасці гурта маюць live-імправізацыі ў стылі "right now". Самы музыкі называюць свой стыль techno blues.

Гурт з'явіўся 2 траўня 2013 года. Цяпер у яго складзе 2 чалавекі. Клавішы і драм-машына — Юрый Тарасевіч, вакал і гітара — Усевалад Доўбня. Дэбютны рэліз "Feel the…" выйшаў у 2013 годзе, а ў 2014 яшчэ 2 рэлізы "In. Need. Indeed" и "Its ON". Выступаў на фестывалях May Day (2013), Mirum music festival (2015).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі