Інтэрпол аб'явіў экс-прэзідэнта Украіны Януковіча ў вышук (фота)

Інтэрпол аб'явіў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў вышук. Пра гэта 12 студзеня ў Facebook напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Ён нагадвае, што ўкраінскія ўлады падалі дакументы ў Інтэрпол яшчэ ў сакавіку 2014-га, аднак рашэнне было прынятае спецыяльнай камісіяй Інтэрпола толькі цяпер.

Інтэрпол таксама аб'явіў у міжнародны вышук сына Януковіча — Аляксандра Віктаравіча, былога прэм'ера Мікалая Азарава і іншых асоб. У выпадку затрымання іх мусяць экстрадаваць ва Украіну.

Нагадаем, Віктар Януковіч уцёк з Украіны ў лютым мінулага года пасля рэвалюцыйных падзей у Кіеве. Ён атрымаў прытулак у Расіі, некалькі разоў праводзіў прэс-канферэнцыі, на якіх называў сябе "дзейным прэзідэнтам Украіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі