Інвалід-калясачнік з Ліды Саша Аўдзевіч скокнуў з парашутам (фота, відэа)
Інвалід-калясачнік з Ліды Саша Аўдзевіч скокнуў з самалёта з парашутам. На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў фота і відэа. "Перад скачком было толькі адно пытанне ў інструктара, кшталту: "чэл, ты баішся гугл мэпс?", — піша Аўдзевіч. Паводле яго слоў, хлопцы-інструктары нават не звярнулі ўвагі на тое, што ён на калясцы.
Еўрарадыё раней неаднаразова пісала пра Сашу Аўдзевіча. Два гады таму беларус з першай групай інваліднасці праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе на хэндбайку.
Фота: facebook.com/sasha.avdevich