Інваліды па зроку з аршанскага заводу “Элект” зладзілі страйк

Інваліды па зроку з аршанскага заводу “Элект” зладзілі страйк

Інваліды па зроку, якія працуюць на аршанскім заводзе “Элект” праз акцыю пратэсту патрабавалі выдаць ім належны заробак. Як піша “Наша Ніва”, інцыдэнт адбыўся 10 лютага. Прычынай стала тое, што на прадпрыемстве задняй датай змянілі нормы і атрымалася, што ўсе інваліды, якія там працуюць, не выканалі нормаў за мінулы месяц. У выніку яны атрымалі разліковыя лісткі з заробкам у 900 тысяч рублёў, а некаторыя нават меней.

На знак пратэсту цэх спыніў працу на чатыры гадзіны і быў напісаны калектыўны зварот у камітэт па працы. Пасля гэтага работнікам выдалі новыя разліковікі з усталяваным дзяржавай мінімальным заробкам.

У адміністрацыі завода “Нашай Ніве” патлумачылі, што адбылася тэхнічная памылка пры разліку заробку, але сітуацыя вырашылася на карысць работнікаў.

Прадпрыемства “Элект” займаецца вырабам электратавараў — разетак і выключальнікаў. 51% супрацоўнікаў завода — інваліды па зроку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі