Іпэшнікам не дазваляюць займацца арганізацыяй канцэртаў

Канцэрт, ілюстрацыйнае фота

Канцэрт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Індывідуальныя прадпрымальнікі больш не змогуць займацца арганізацыяй канцэртаў. Адпаведныя змены ў заканадаўстве прыняў урад.

У пастанове Саўміна №637 ад 30 жніўня зробленыя ўдакладненні ў пералік відаў дзейнасці для ІП. З пераліку дазволеных выключаныя дзейнасць у сферы выканальніцкіх мастацтваў і дзейнасць, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

З пераліку самастойнай прафесійнай дзейнасці ўрад таксама прыбраў "дзейнасць, якая ажыццяўляецца па заказах спажыўцоў і звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення".

Рэгістрацыя ІП па відах дзейнасці, якія не трапілі ў пералік, спыняецца з 1 кастрычніка. Калі прадпрымальнікі хочуць далей займацца відамі дзейнасці, якія не трапілі ў дазволены пералік для ІП, ім да канца наступнага года трэба зарэгістраваць юрыдычную асобу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі