У Беларусі вызначылі віды дзейнасці для рамеснікаў

Чыноўнікі абяцалі "захаванне аўтэнтычных, самабытных рамёстваў"

Чыноўнікі абяцалі "захаванне аўтэнтычных, самабытных рамёстваў" / БЕЛТА

У Беларусі вызначылі віды дзейнасці для рамеснікаў. Адпаведную пастанову прыняў урад, яна пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка.

У спіс дазволеных відаў дзейнасці трапілі бондарства, выраб і рамонт пячной дэкаратыўнай кафлі, саней, павозак і дзіцячых санак, вырабаў ручнога ткацтва, вязання, вышыўкі, макрамэ, карункапляцення і валення, вырабаў з дрэва мастацкай апрацоўкі, кухоннага інвентару, лялек, дэкаратыўнага пано і рознага роду сувеніраў, вырабаў з каменя і керамікі, выраб беларускага нацыянальнага касцюма, нацыянальных музычных інструментаў, выраб пражы, кавальская справа, мастацкая апрацоўка і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, косці, скуры, рога, металу, керамікі, фанеры, прадстаўленых спажыўцом.

Тымі відамі дзейнасці, якія ў спіс не трапілі (напрыклад, выраб вясельных аксесуараў, свечак і мыла), можна будзе займацца ўжо ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці.

Скарачэнне колькасці відаў рамеснай дзейнасці ў жніўні абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Міністр эканомікі Юрый Чабатар абяцаў "захаванне аўтэнтычных, самабытных нашых рамёстваў": "Усё гэта павінна вырабляцца рамеснікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прылад працы" (выкарыстанне рамеснікамі прамысловых машын і абсталявання забаронена). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі