Іран абвясціў пра павелічэнне здабычы нафты

Іран абвясціў пра павелічэнне здабычы нафты

Да канца сакавіка аб'ёмы нафтаздабычы ў Іране вырастуць да 2 млн бараляў у суткі. Пра такую заяву міністра нафтавай прамысловасці краіны Біжана Зангане паведамляе BBC.

Па яго словах, у лютым Іран ужо выйшаў на ўзровень здабычы ў 1,75 млн бараляў у суткі. Гэта самы высокі паказчык з 2012 года, калі супраць іранскай нафты былі ўведзеныя еўрапейскія санкцыі.

Зангане таксама дадаў, што Іран будзе гатовы абмяркоўваць магчымасць замарозкі нафтаздабычы толькі тады, калі яе аб'ём дасягне 4 млн бараляў у суткі.

Іранскі чыноўнік абмяркуе нафтавую палітыку з расійскім міністрам энергетыкі Аляксандрам Новакам, які ў панядзелак прыбывае ў Тэгеран. Расія і Саудаўская Аравія ўжо дамовіліся скараціць нафтаздабычу, калі за іх прыкладам пойдуць іншыя буйныя вытворцы.

Але Зангане загадзя папярэдзіў, што пакуль гаварыць пра такія крокі з боку Ірана заўчасна. Іран імкнецца хуткімі тэмпамі нарасціць аб'ём нафтаздабычы, які моцна знізіўся ў выніку санкцый. Раней Зангане назваў ідэю замарозкі нафтаздабычы несур'ёзнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі