"Ісламская дзяржава" апублікавала фатаграфію бомбы з самалёта A321
Так званая "Ісламская дзяржава" апублікавала фатаграфію выбуховага прыстасавання, закладзенага ў расійскі самалёт A321. На фота паказаная бляшанка з-пад напою "Швепс" аб'ёмам 0,33 л. Праўда, пакуль няма пацвярджэння таго, што гэта тое самае выбуховае прыстасаванне.
Як піша meduza.io, фотаздымак апублікаваны ў англамоўным часопісе Dabiq. Новы нумар выдання выйшаў 18 лістапада.
Нагадаем, што крушэнне расійскага самалёта А321 адбылося 31 кастрычніка. Пры гэтым загінулі ўсе 224 чалавекі, якія былі на борце.