Ісламскія тэрарысты разбілі кувалдамі старажытныя скульптуры Пальміры
"Ісламская дзяржава" адмыслова дэманструе гэтыя сведчанні вандалізму.
Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" разбілі кувалдамі некалькі старажытных скульптур з горада Пальміра ў Сірыі. Яны адмыслова дэманструюць гэтыя сведчанні вандалізму. Мастацтвазнаўцы ўсяго свету ў шоку, адзначае espreso.tv.
Тэрарысты сцвярджаюць, што скульптуры канфіскавалі ў нейкага кантрабандыста. Гэта не першы факт вандалізму з боку "Ісламскай дзяржавы" і іншых падобных тэрарыстычных арганізацый.