Італьянка здзейсніла суіцыд з-за відэароліка, дзе яна займалася сэксам

Італьянка здзейсніла суіцыд з-за відэароліка, дзе яна займалася сэксам

У Італіі жанчына скончыла жыццё самазабойствам, бо не змагла выдаліць з сацыяльных сетак скандальны сэксуальны ролік з яе ўдзелам. Па факце гэтага суіцыду паліцыя дапытвае чатырох чалавек.

31-гадовая жанчына, якую клікалі Тыцыянай Кантонэ, зрабіла відэаролік, на якім яна займаецца сэксам. Гэты ролік яна даслала былому бойфрэнду, каб выклікаць яго рэўнасць, і яшчэ траім знаёмым, якія выклалі яго ў інтэрнэт. Запіс паглядзелі болей за мільён чалавек, а на жанчыну пасыпаліся шматлікія жарты і абразы. Цягам года жанчына спрабавала пазбавіцца ад такой папулярнасці: яна змяніла месца пражывання, працу і нават хацела памяняць імя. Тыцыяна нават выйграла суд, які пастанавіў, што ролік павінен знікнуць з сацыяльных сетак, сайтаў і пошукавых сістэм. Аднак пры гэтым ян абавязалі выплаціць судовыя выдаткі ў памеры 22,5 тысячы долараў.

Між тым словы “Ты здымаеш? Малайчына”, якія жанчына прамаўляе на відэа, сталі папулярным мемам, а саму фразу змяшчалі на футболкі, чахлы для смартфонаў і іншыя аксэсуары.

Тыцыяна не вытрывала гэтага прэсінгу і скончыла жыццё самагутствам у аўторак. Цяпер паліцыя дапытвае мужчын, якія падазраюцца ў распаўсюдзе зневажальных звестак. Сям’я загінулай заклікае правесці расследаванне і спыніць канец здзекам, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі