Італьянская паліцыя выкрыла сетку, якая падрабляла творы Бэнксі і Пікаса

"Як скрасці мільён"

"Як скрасці мільён" / World Wide Productions

Італьянская паліцыя заяўляе, што выкрыла злачынную сетку, якая падрабляла творы мастацтва. Зараз у дачыненні да 38 чалавек вядзецца расследаванне, канфіскавана больш за 2 тыс. падробак. Сярод іх — копіі работ Бэнксі, Пабла Пікаса, Эндзі Уорхала і Густава Клімта, піша The Guardian.

Расследаванне пачалося летась, калі італьянская мастацкая паліцыя канфіскавала 200 падробленых твораў мастацтва з калекцыі бізнесмена ў горадзе Піза. Сярод іх была копія малюнка італьянскага мастака Амадэа Мадыльяні.

Пасля гэтага следчыя выявілі 6 майстэрняў па вырабе падробак. Дзве з іх размяшчаліся ў Таскане, адна — у Венецыі і яшчэ тры ў іншых месцах Еўропы. Падазраваныя ў асноўным выраблялі копіі работ Уорхала і Бэнксі, перш чым заключаць дамовы з рознымі італьянскімі аўкцыённымі дамамі. Яны нават арганізавалі дзве выставы Бэнксі недалёка ад Венецыі.

Патэнцыйны рынкавы кошт усіх канфіскаваных работ — каля 200 млн еўра.

Галоўны пракурор Пізы заявіла, што калі б паліцыя не выкрыла сетку, творы мастацтва маглі б прадавацца па цэнах, "блізкіх да цэн арыгінальных работ мастакоў". А гэта "істотна змяніла б аўкцыённы рынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі