Іван Ургант: "Ненавіджу гвалт! І люблю Беларусь!"
Вядомы расійскі тэлевядучы і шоўмэн Іван Ургант акрэсліў сваю пазіцыю да падзей у нашай краіне. У Instagram ён змясціў выяву нацыянальнага бел-чырвона-белага сцягу, пад якім праходзяць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. "Ненавіджу гвалт! І люблю Беларусь!", — піша Ургант.
У Беларусі падчас разгонаў мірных акцый было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, вядома пра двух загінулых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.