Ізраіль і ХАМАС працягнулі перамір'е яшчэ на дзень

Палестынскі зняволены, якога обмянялі на заложнікаў

Палестынскі зняволены, якога обмянялі на заложнікаў / Reuters

Ізраіль і ХАМАС у чацвер у апошнюю хвіліну заключылі пагадненне аб падаўжэнні перамір'я, піша Reuters са спасылкай на заяву Арміі абароны Ізраілю. Такім чынам праца па абмене заложнікаў, якіх захапіў ХАМАС, на затрыманых палестынцаў будзе працягнутая. Гэта будзе ўжо сёмы дзень без актыўных баявых дзеянняў.

У сераду ХАМАС вызваліў 16 заложнікаў у абмен на 30 палестынскіх зняволеных. Па падліках Reuters, з пачатку перамір'я было вызвалена 97 заложнікаў. Ізраільскія вайскоўцы гавораць, што ў палоне у Газе застаюцца яшчэ 145 чалавек.

Нагадаем, ваенны канфлікт пачаўся 7 кастрычніка пасля нападзення баевікоў ХАМАС на людзей у Ізраілі. Баявікі забівалі людзей і захапілі некалькі соцень заложнікаў. Ізраіль у адказ паабяцаў знішчыць ХАМАС, які па сутнасці кіруе сектарам Газа. Да перамір'я ізраільскія вайскоўцы абстрэльвалі тэрыторыю сектара на працягу сямі тыдняў. Адзначым, што ўчора ў Тэль-Авіў у чарговы раз прыбыў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Гэта ўжо трэцяя ягоная паездка ў рэгіён з пачатку ваеннага канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі