Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз штам каранавіруса "омікрон"

Каранавірус у Ізраілі / Reuters
Каранавірус у Ізраілі / Reuters

Улады Ізраіля закрылі межы для ўсіх замежнікаў. Тэрмін дзеяння забароны на ўезд у краіну — 14 дзён. Жорсткія захады прыняты праз распаўсюдж у свеце новага штаму каранавіруса "омікрон".

Уехаць у Ізраіль змогуць толькі тыя грамадзяне, хто атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад урадавай камісіі. А ізраільцянам, якія на працягу гэтых двух тыдняў вяртаюцца з-за мяжы, па новых правілах давядзецца прасядзець на каранціне 72 гадзіны. І да таго ж зрабіць два ПЦР-тэсты: адзін — непасрэдна па прыбыцці, а другі — калі тэрмін ізаляцыі скончыцца. Пра гэта паведамляе партал Times of Israel.

Першы выпадак заражэння штамам "омікрон" быў пацверджаны ў Ізраілі 26 лістапада. На гэты момант новы варыянт віруса ўжо знойдзены ў ПАР, Вялікабрытаніі, Бельгіі і іншых краінах Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі