Ізраіль пачынае наземную аперацыю ў Газе
Выбухі ў Газе
Прадстаўнік ізраільскай арміі заклікае жыхароў горада Газа рухацца на поўдзень сектара, піша ВВС. На брыфінгу прадстаўнік ЦАХАЛ сказаў, што Ізраіль "пашырае наземную аперацыю". На працягу апошніх некалькіх начэй у сектар Газа ўвайшлі ізраільскія сілы, уключаючы танкі.
"У апошнія гадзіны мы павялічылі колькасць нападаў у сектары Газа. Ваенна-паветраныя сілы атакуюць падземныя аб'екты і тэрарыстычную інфраструктуру. У працяг наступальнай дзейнасці, якую мы праводзілі апошнія некалькі дзён, сёння ўвечары сухапутныя войскі пашыраюць наземную дзейнасць", — кажа прадстаўнік ізраільскай арміі.
Ізраіль пачаў наносіць удары па сектары Газа пасля тэрактаў ХАМАС 7 кастрычніка, у выніку якіх загінула 1,4 тыс.чалавек. ХАМАС усё яшчэ ўтрымлівае 229 закладнікаў.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Газы (кіруецца ХАМАСам), з пачатку бамбардзіровак у адказ у сектары загінула больш за 7 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.