J:морс прадставіў "гімалайскі" альбом (слухаць)

J:морс прадставіў "гімалайскі" альбом (слухаць)

J:морс выпусціў альбом "Паветра". Праца над першым за пяць гадоў паўнафарматнікам адбывалася ў розных месцах, у тым ліку, у Гімалаях, дзе некалькі разоў адпачываў лідар гурта Уладзімір Пугач. Менавіта адтуль Пугач прывёз назву і адчуванні, зафіксаваныя на кружэлцы.


На дыску 11 розных па настроі трэкаў. Цікава, што ў некаторых з іх выкарыстаныя не тыповыя для "Морсаў" інструменты дуда, укулеле, дудук. На думку Пугача, на альбоме слухач пачуе знаёмы J:морс, але ў той жа час некалькі іншы, абноўлены. 


"Галоўнае адрозненне гэтага альбома — жыццёвы досвед. Прыкладна на гэты час выпаў момант пераасэнсавання таго, што адбываецца навокал. Мне ледзь не вынесла мазгі. Я сябе цалкам разабраў і сабраў наноў. Шмат што ў альбоме, па сутнасці, з’яўляецца адлюстраваннем гэтага працэсу", — прызнаецца Уладзімір.

 

Першае выкананне новых песень адбудзецца ў межах "Таемнага канцэрта", які пройдзе ў Мінску ўвечары 10 лістапада ў пакуль што засакрэчаным месцы. Вялікая канцэртная прэзентацыя альбома запланаваная на 13 лютага 2016 у сталічным Prime Hall.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі