“J:морс” выступіць у Мінску каля Палаца спорту разам з Прэзідэнцкім аркестрам
Гурт “J:морс” выступіць у Мінску каля Палаца спорту разам з Прэзідэнцкім аркестрам. 9 верасня ў рамках святкавання 950-годдзя беларускай сталіцы яны прадставяць сумесную праграму “Беларускае золата” (пачатак — а 22-й гадзіне). Як вядома, праграму лепшых песень “J:морс” у сімфанічных аранжыроўках стварылі мінулай восенню. Тады ж у Палацы Рэспублікі адбылася прэзентацыя сумеснай праграмы з Прэзідэнцкім аркестрам.