Каардынацыйная рада будзе прадстаўленая ў ПАРЕ

Дэспіна Хадзівасіліу-Цавіліс і Павел Латушка

Дэспіна Хадзівасіліу-Цавіліс і Павел Латушка / @latushka

У працы камітэтаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы зможа ўзяць удзел дэлегацыя Каардынацыйнай рады, пра гэта піша Павел Латушка паводле вынікаў сваёй сустрэчы з генеральным сакратаром ПАРЕ Дэспінай Хадзівасіліу-Цавіліс. Паводле Латушкі, генеральны сакратар ПАРЕ адзначыла важнасць выбараў у КР і "выказала падтрымку ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца за дэмакратыю і свабоду ў краіне". Яна таксама заявіла, што "ў цяперашні час рэалізуецца палітычнае рашэнне ПАРЕ па забеспячэнні ўдзелу дэлегацыі КР у працы пастаянных камітэтаў" арганізацыі.  

Павел Латушка таксама папрасіў Дэспіну Хадзівасіліу-Цавіліс дазволіць яму выступіць і расказаць дэпутатам ПАРЕ аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі, а таксама аб ваенных злачынствах, звязаных з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі