Каб не плаціць штраф ДАІ, беларус 1,5 года хаваўся на гарышчы ўласнага дома

Гамяльчук хаваўся на паддашку ўласнага дома 

Гамяльчук хаваўся на паддашку ўласнага дома  / Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

Жыхар пасёлка Перамога ў Гомельскім раёне паўтара года хаваўся ад прыставаў, каб не плаціць штраф у тысячу рублёў. Выбавілі яго фальшывай позвай, паведамляюць у Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

48-гадовы мужчына мусіў заплаціць штраф ДАІ. Аднак судовыя прыставы паўтара года не маглі яго знайсці. Мужчына неафіцыйна працаваў у таксі і падчас візітаў судовых выканаўцаў заўсёды адсутнічаў па месцы рэгістрацыі.

Тады яму даслалі пастанову аб пазбаўленні пасведчання кіроўцы. Непрыемная навіна ўстрывожыла гамельчука, і ён прыйшоў у аддзел прымусовага выканання.

Разам з супрацоўнікамі аддзела ён праехаў да дома і паказаў, дзе хаваўся: на гарышчы было абсталяванае спальнае месца. Маскіроўкай хованкі служылі ружовыя кусты, якія прыкрывалі лесвіцу на гарышча.

Спалохаўшыся пазбаўлення правоў, мужчына стаў працаваць афіцыйна і пачаў гасіць запазычанасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі