Беларускія даішнікі сталі лавіць парушальнікаў з дапамогай дронаў
ДАІ
Даішнікі ў Мінскай вобласці сталі выкарыстоўваць дроны, каб лавіць парушальнікаў правіла дарожнага руху.
Коптар з адлегласці назірае за дарожнай сітуацыяй і можа зафіксаваць, калі кіроўца парушыў правілы абгону. Інфармацыю з дрона перадаюць дзяжурнаму экіпажу ДАІ. Калі кіроўцу спыняюць, яму паказваюць відэазапіс з дрона.
У пачатку года стала вядома, што ДАІ выкарыстоўваюць для адсочвання парушальнікаў і рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі — гэта значыць, камеры вонкавага назірання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.