Каб запрасіць місію АБСЕ назіраць за выбарамі, няма крайняга тэрміну

Для запрашэння місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі не існуе крайняга тэрміна. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў прэс-сакратар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Енс Эшэнбехер. Аднак ён адзначыў, што еўраструктуры будуць радыя атрымаць запрашэнне як мага раней. Бо стандартная працэдура патрабуе спачатку накіраваць у краіну ацэначную місію, якая вырашыць, ці варта назіраць за выбарчай кампаніяй і ў якім фармаце. А потым яшчэ спатрэбіцца час для фармавання непасрэдна назіральнай місіі.

Раней кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер выказваў надзею, што арганізацыя атрымае запрашэнне для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Прычым гаворка ішла як пра кароткатэрміновае, так і доўгатэрміновае назіранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі