Кабякоў даручыў пракантраляваць сітуацыю на спажывецкім рынку перад святамі

Кабякоў даручыў пракантраляваць сітуацыю на спажывецкім рынку перад святамі

15 лістапада прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас пасяджэння ўраду даручыў міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю пракантраляваць сітуацыю на спажывецкім рынку перад навагоднімі святамі.  

"Пачынаецца падрыхтоўка да навагодніх свят. Сітуацыя на спажывецкім рынку павінна быць кіраванай, — цытуе словы Кабякова прэс-служба Саўміна. — Таму прашу міністра Уладзіміра Калтовіча звярнуць на гэта асаблівую ўвагу, у тым ліку на асартымент і цэны, арганізаваць адпаведную працу".

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у кастрычніку 2016 года індэкс спажывецкіх цэн у адносінах да снежня 2015 года вырас на 9,2%, а ў параўнанні з вераснем 2016-га — на 0,8%. Цэны на харчовыя тавары ў мінулым месяцы ў параўнанні з вераснем выраслі ў сярэднім на 0,8% (з пачатку 2016 года — на 7,8%). Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,3% (7,3%), тарыфы на паслугі знізіліся на 0,3% (з пачатку года выраслі на 16%), інфармуе БелаПАН.

Згодна з зацверджанымі паказчыкамі, інфляцыя паводле вынікаў бягучага года не павінна перавысіць 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі