Кабякоў лічыць, што гадавая інфляцыя ў Беларусі можа скласці не больш за 7%

Кабякоў лічыць, што гадавая інфляцыя ў Беларусі можа скласці не больш за 7%

2017 год Беларусь можа завяршыць з інфляцыяй не больш за 7%. Такую перспектыву акрэсліў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

"У нас ўстойлівая тэндэнцыя на зніжэнне інфляцыі. Мы, праўда, трошкі саступаем Расійскай Федэрацыі па тэмпах інфляцыі за сем месяцаў, але ў нас яна лепш, чым у Казахстане, Украіне. У нас ёсць перспектывы таго, што да снежня інфляцыя можа не перавысіць 7%", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка ўрада.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ў выніку можа знізіцца адсоткавая стаўка па крэдытах. Ён нагадаў, што ў ліпені адсоткавая стаўка па крэдытах для суб'ектаў гаспадарання склала 13,2%. А яшчэ ў снежні 2016 года яна складала 20,6%. На думку Кабякова, ёсць перспектыва, што адсоткавая стаўка па крэдытах будзе зніжацца і далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі