Кабякоў наведае прадпрыемстве Брэсцкай вобласці

Кабякоў наведае прадпрыемстве Брэсцкай вобласці

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведае сёння з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду, ён пабывае ў філіяле ЗАТ “Атлант” — Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе. Тут прэм’ер азнаёміцца з перспектывамі развіцця прадпрыемства, асваеннем новых відаў прадукцыі і развіццём экспарту.

Таксама Кабякоў праінспектуе прыватнае прадпрыемства па вытворчасці мэблі “Дыпрыз” — тут гаворка пойдзе пра стварэнне новых працоўных месцаў і засваенні новых кірункаў дзейнасці. Сярод іншага кіраўнік ураду азнаёміцца з працай фермерскай гаспадаркі “Дыпрыз Тур”.

Апроч таго, у праграме паездкі па Брэстчыне — візіт на Баранавіцкі малочны камбінат. Тут прэм’еру дакладуць пра вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывы развіцця прадпрыемства. Кабякоў наведае і агракамбінат “Мір”, дзе азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі