Кабякоў расказаў, якія важныя параметры не былі выкананыя ў 2015 годзе

Кабякоў расказаў, якія важныя параметры не былі выкананыя ў 2015 годзе

У суботу, 20 лютага, у Мінску прайшло паседжанне ўраду, на якім падводзіліся вынікі мінулага года. Па словах прэм'ер-міністра Андрэй Кабякова, не былі выкананыя 5 з 9 самых важных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Гэта — рост валавога ўнутранага прадукта, вытворчасць працы, экспарт, рэальныя даходы насельніцтва і аб'ём будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай.

Прэм'ер падкрэсліў, што 2015 год прадэманстраваў высокую залежнасць беларускай эканомікі ад знешняй кан'юнктуры рынкаў сыравіны, што ў значнай ступені і паўплывала на вынік яе працы. Кабякоў назваў тыя параметры, якія былі выкананыя: забяспечаны збалансаваны знешні гандаль, палепшаны плацёжны баланс нашай краіны, праводзілася жорсткая манетарная палітыка і інфляцыю ўдалося ўтрымаць у запланаваных памерах (цэны выраслі на 12%).

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў: Спачатку крэслы — потым грошы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі