Качанава раскрыла "сакрэт свайго стылю"

Наталля Качанава / "СБ" 
Наталля Качанава / "СБ" 

Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава раскрыла "сакрэт свайго стылю" падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Еўрагандлю".

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, адна з работніц падчас сустрэчы спыталася, ці карыстаецца яна паслугамі стыліста.

"Гэта не пра прадстаўнікоў улады Беларусі. Гэта не пра нас — стылісты, візажысты… Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны "Камволь" і заўсёды нашу вопратку беларускай вытворчасці", — адказала высокапастаўленая чыноўніца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі