Качанава: вы ж бачыце, што Мінск ужо добра зачысцілі ад БЧБ-сімволікі

Качанава: вы ж бачыце, што Мінск ужо добра зачысцілі ад БЧБ-сімволікі

Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, якая 14 студзеня праводзіла прамую лінію, задалі пытанне пра змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія датычаць выкарыстання незарэгістраванай сімволікі. Яна пацвердзіла Office Life, што прадугледжаны сур'ёзныя штрафы. "Будуць выкарыстоўвацца меры адміністрацыйнага, пакуль адміністрацыйнага, уздзеяння за размяшчэнне неўстаноўленай сімволікі", — сказала Качанава. Паводле яе слоў, "ёсць дзяржаўная ўстаноўленая сімволіка, а ўсё астатняе — неўстаноўленая". Да апошняй адносіцца і бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным у 1991-1995 гадах. "Паспрабавалі б у Германіі вывешваць неўстаноўленыя сцягі або выходзіць з імі", — заявіла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава паабяцала, што ў СМІ будуць даваць тлумачэнні на гэтую тэму, "каб людзі разумелі". Але як дзяржаўныя органы даведаюцца пра выкарыстанне "неўстаноўленай сімволікі"? "Вы не хвалюйцеся, мы ўбачым, — працягвае Качанава. — У нас ёсць службы і органы ўлады, якія бачаць гэта ўсё, службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вы ж бачыце, што горад [Мінск] ужо зачысцілі, і добра зачысцілі".

Як паведамляе БЕЛТА, 14 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сцвярджаецца, што яны "накіраваны на лібералізацыю адміністрацыйнай адказнасці".

Тэлеграм-канал @pul_1 паведамляе, што новаўвядзенні могуць пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка 2021-га. За бел-чырвона-белы сцяг на балконе фізасобе пагражае да 580 рублёў (каля 226 долараў) штрафу, для юрыдычнай асобы — да 1740 рублёў (677 долараў) штрафу.

Качанава: вы ж бачыце, што Мінск ужо добра зачысцілі ад БЧБ-сімволікі
Наталля Качанава / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі