Кадыраў заклікаў забраць з Чачні гомасексуалаў, каб “ачысціць кроў”

Кадыраў заклікаў забраць з Чачні гомасексуалаў, каб “ачысціць кроў”

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу НВО заклікаў “забраць” з рэспублікі гомасексуалам, калі яны там ёсць, каб “ачысціць кроў”. Адказваючы на пытанне журналіста Дэвіда Скота наконт пераследу гомасэксуалаў, Кадыраў сказаў, што “гэта лухта” і “у нас няма такіх людзей”.

“Калі ёсць — забярыце ў Канаду, хвала Алаху, падалей ад нас”, — сказаў Кадыраў.

Тых, хто абвінавачвае ўлады Чачні ў катаваннях, ён назваў “шайтанамі”, “прадажнымі” і “нелюдзямі”. “Хай яны будуць праклятыя за тое, што яны на нас нагаворваюць. Яны перад Усявышнім усё адно адкажуць за гэта”, — заявіў Кадыраў.

Расійская прэса раней пісала пра пераслед гомасэксуалаў у Чачні. У “Новой газете” выходзіла публікацыя пра масавыя затрыманні мужчын, якіх падазравалі ў гомасэксуальнасці, і пра катаванні і нават забойствы іх.

Улады Чачні адмаўляюць і пераслед гомасэксуалаў, і само існаванне ў рэспубліцы людзей з такой арыентацыяй, піша meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі